БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным

16.01.2026 / 8:48

Nashaniva.com

Вялікабрытанія не падтрымлівае прапанову лідараў Францыі і Італіі пачаць перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным аб Украіне, заявіла кіраўніца брытанскага МЗС Івет Купер.

Івет Купер. Фота: Jaimi Joy — WPA Pool/Getty Images

«Я думаю, нам патрэбныя доказы таго, што Пуцін сапраўды хоча міру, а на гэты момант я гэтага не бачу», — сказала Купер у інтэрв’ю Politico.

Паводле ейных слоў, Украіна сумесна са ЗША і Еўропай працуе над мірным планам, але Пуцін усё яшчэ не гатовы сесці за стол перамоў. У сувязі з гэтым Купер заклікала ўзмацніць ціск на Маскву шляхам эканамічных санкцый і вайсковай падтрымкі Кіева.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні публічна заклікалі адкрыць дыпламатычныя каналы сувязі з Пуціным, нягледзячы на тое, што перамовы, ініцыяваныя ЗША, «зайшлі ў тупік».

На гэтым фоне, паводле крыніц Politico, краіны Еўрапейскага саюза пачалі абмяркоўваць магчымасць стварэння пасады спецыяльнага прадстаўніка для перамоў з Расіяй аб Украіне. Суразмоўцы выдання ўдакладнялі, што ініцыятыва накіраваная на тое, каб не дапусціць сітуацыі, калі «ЗША заключаць здзелку з Расіяй за іх спінай».

Пры гэтым прыхільнікі ідэі мяркуюць, што прысутнасць спецпрадстаўніка ЕС за сталом перамоў дазволіць абараніць ключавыя пазіцыі, у тым ліку будучае сяброўства Украіны ў НАТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула