БЕЛ Ł РУС

Былому прэзідэнту Паўднёвай Карэі далі для пачатку пяць гадоў

16.01.2026 / 10:5

Nashaniva.com

Цэнтральны раённы суд Сеула вынес абвінаваўчы прысуд былому прэзідэнту Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлю. Юна прыгаварылі да 5 гадоў турэмнага зняволення. 

Chris Jung/NurPhoto via Getty Images

Юн Сок Ёль быў адхілены ад улады пасля таго, як паспрабаваў 3 снежня 2024 года ўвесці ваеннае становішча. Ваеннае становішча было адменена парламентам праз некалькі гадзін, а праз нейкі час Юна змясцілі з пасады.

Сённяшні вырак суда тычыўся абвінавачванняў у перашкодах следству.

Як паведамляе Yonhap, прызначанае пакаранне было ўдвая меншым за тое, якое запытвала пракуратура.

У наступным месяцы суд будзе разглядаць абвінавачанні Юн Сок Ёля ў спробе перавароту шляхам увядзення ваеннага становішча. На гэтым тыдні спецыяльныя пракуроры запатрабавалі смяротнага пакарання для Юна паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў паўстанні. Суд павінен вынесці рашэнне па справе 19 лютага

У постдыктататурнай Паўднёвай Карэі нярэдка выносяць былым прэзідэнтам смяротнае пакаранне, але актуальны прэзідэнт мілуе іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула