БЕЛ Ł РУС

Выйшаў указ аб крыптабанках

16.01.2026 / 11:38

Nashaniva.com

Лукашэнка 16 студзеня падпісаў Указ «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)».

Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу Беларусі як лідара ў сферы фінансавых IT-тэхналогій і прадугледжвае стварэнне ўмоў для дзейнасці крыптабанкаў у краіне, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Згодна з указам, крыптабанкам прызнаецца акцыянернае таварыства, якому дадзена права сумяшчаць дзейнасць з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў) з ажыццяўленнем банкаўскіх, аплатных і іншых звязаных з імі фінансавых аперацый.

Для допуску на рынак крыптабанк павінен мець статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій і быць уключаны ў рэестр крыптабанкаў Нацыянальнага банка.

Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці крыптабанк абавязаны выконваць патрабаванні заканадаўства, прадугледжаныя ў адносінах нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, а таксама выконваць рашэнні Назіральнай рады Парку высокіх тэхналогій.

Зазначаецца таксама, што двайное рэгуляванне дазволіць крыптабанку прапаноўваць кліентам інавацыйныя фінансавыя прадукты, адначасова валодаючы перавагамі як класічных банкаўскіх аперацый, так і тэхналагічнасцю, хуткасцю і зручнасцю аперацый з лічбавымі знакамі (токенамі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула