Уночы ў суботу абяцаюць да мінус 28°С
Белгідрамет перадае, што ўночы 17 студзеня месцамі па краіне мінімальная тэмпература паветра панізіцца да −25…−28°C.
На дарогах будзе галалёдзіца.
Сёння ноччу найхаладней было на Бабруйшчыне, мінус 27,8°C. У Мінску было мінус 23°C. А зараз а 14‑й гадзіне мінус 15°C
Пакуль самая халодная ноч гэтай зімы была ў сераду, калі на Шклоўшчыне на метэастанцыі «Вялікі Межнік» слупок тэмпературы апусціўся да 29,7°С.