БЕЛ Ł РУС

Урад Украіны ў чэрвені апублікуе план рэформаў

17.05.2010 / 17:23

«Нашым стратэгічным партнёрам у гэтым пытанні з’яўляецца Расія», — паведаміў сёння прэзідэнт Віктар Януковіч.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ў чэрвені будзе апублікаваны план будучых рэформаў.

«Мы ў гэты няпросты перыяд часу пачынаем рэформы, і ўжо ў чэрвені абвесцім план рэформаў.

Мы лічым, што нашым стратэгічным партнёрам у гэтым пытанні з’яўляецца Расія», — паведаміў Віктар Януковіч.

Януковіч таксама заявіў, што РФ і Украіна выйшлі на дамову аб дэмаркацыі мяжы.

У панядзелак ва Украіну з двухдзённым візітам прыбыў прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Мядзведзеў заявіў, што Расія гатова прадстаўляць пазіцыю Украіны і іншых краін СНД на самітах «васьмёркі» і «дваццаткі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула