БЕЛ Ł РУС

У Слоніме міліцэйскі УАЗ пратараніў «Міцубісі»

17.05.2010 / 19:02

Паводле «Газета Слонімская», Еўрарадыё

+ фота

Міліцэйскае аўто рухалася на вялікай хуткасці па сустрэчнай паласе.

Фота forum.onliner.by

У нядзелю ўвечары, 16 мая, прыкладна ў 20.00, аўтамабіль УАЗ патрульна-паставой службы слонімскай міліцыі, рухаючыся на высокай хуткасці па Савецкай вуліцы, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Міцубісі», пасля чаго ўрэзаўся ў слуп.

Ад удару «Міцубісі» выкінула на сустрэчную паласу. Ці былі на аўтамабілі ППС ў момант ДТЗ ўключаны спецсігналы, высветліць следства, так як у кожнага з пацярпелых на гэты конт свая версія.

Дарэчы, тармазны шлях аўтамабіля УАЗ склаў больш за 30 метраў.

Апошняе гучнае здарэнне з удзелам транспарту МУС адбылася ў Бабруйску ў красавіку. Тады міліцэйскае аўто на вялікай хуткасці вылецела з дарогі, праехала па ходніках і ўрэзалася ў дрэва ў лічаных метрах ад прыпынку грамадскага транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула