БЕЛ Ł РУС

Моцныя маразы застаюцца

17.01.2026 / 12:6

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 18—20 студзеня.

Фота: Метэавайб

У нядзелю ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначацца халодным сібірскім антыцыклонам, цэнтр якога перамесціцца на паўднёвы ўсход Беларусі.

Уначы месцамі намаразь. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.

Ноччу -17..-24°С, месцамі -25..-28°С, максімальная днём -10..-16°С.

У панядзелак ноччу -17..-24°С, месцамі да -27°С, у заходніх і паўночна-заходніх раёнах -15..-16°С; днём ад -6°С па паўднёвым захадзе да -15°С па паўднёвым усходзе.

У аўторак ноччу -17..-23°С, месцамі да -27°С, у паўночна-ўсходніх раёнах -15..-16°С; днём -9..-15°С, месцамі па захадзе -7..-8°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула