БЕЛ Ł РУС

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя

17.01.2026 / 23:37

Nashaniva.com

З чацвёртай спробы гомельскі «Дарожна-будаўнічы трэст № 2» не змог прадаць з аўкцыёну рэдкі амерыканскі аўтамабіль Cadillac Seville 1995 года выпуску. Такіх мадэляў, выстаўленых на продаж на папулярных сайтах, у Беларусі ўсяго чатыры. І ўсе яны каштуюць танней за гомельскі «Кадылак», піша «Флагшток».

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

Аўтамабіль прадаюць яшчэ з сакавіка праз пляцоўку «БелЮрЗабеспячэнне», але не за даўгі.

Першапачаткова за аўто прасілі 33 480 рублёў (11,5 тысяч даляраў). Пасля цану паступова зніжалі — яна апусцілася да 23 436 рублёў, але ахвотных купіць рарытэт ўсё адно не знайшлося — апошні аўкцыён зноў не адбыўся.

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

У апісанні гаворыцца пра тое, што 30‑гадовы аўтамабіль на хаду, маюцца нязначныя пашкоджанні лакафарбавага пакрыцця ў выглядзе сколаў, адсутнічае АКБ (аўтамабільны акумулятар).

Рэдкі седан не эксплуатаваўся апошнія 10 гадоў. Аб'ём яго бензінавага рухавіка як у невялікага грузавіка — 4,6 літра.

Адкуль у дзяржаўнай арганізацыі такі рэдкі аўтамабіль — пра гэта інфармацыі няма.

Чытайце таксама:

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok

Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны

У Гомелі прадалі рарытэтны матацыкл, падняўшы ў працэсе цэннік 481 раз

Каментары да артыкула