БЕЛ Ł РУС

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

18.01.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Вечарам 17 студзеня з даху будынка гандлёвага цэнтра Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба снегу і наледзі. Яе з траўмамі шпіталізавалі.

Паводле следства, у гэты час на даху ГЦ праводзілася ачыстка ад снегу. Пры гэтым месца магчымага падзення снегу не было агароджана належным чынам, што і стала прычынай здарэння.

Па факце здарэння заведзеная крымінальная справа паводле арт. 155 Крымінальнага кодэкса (прычыненне цяжкага або менш цяжкага пашкоджання па неасцярожнасці).

Следчыя высвятляюць абставіны траўмавання непаўналетняй дзяўчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула