БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна

19.01.2026 / 12:25

Nashaniva.com

«Ты памаўчы ўжо». 

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка пахваліў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за прамалінейнасць. Пра гэта ён сказаў 19 студзеня на сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандрам Сакаловым, перадае БЕЛТА.

«Глядзіце, ён адкрыта кажа: «Нам патрэбна Венесуэла, бо там ёсць нафта. Нам трэба Грэнландыя, бо для абароны важна і рэдказямельныя металы, нафта, газ — усё там ёсць». Ён адкрыта пра гэта кажа. Чаго дыпламаты не прымаюць. Ды і я. Ты памаўчы ўжо, што там нафта, кажы, што там наркабароны, змагайся супраць іх. А ён адкрыта кажа: яму трэба нафта. «І калі вы, еўрапейцы, наша не будзеце купляць, то вам хана, мы вас усіх пераб’ём і гэтак далей і да таго падобнае». Адкрыта», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула