БЕЛ Ł РУС

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

31.03.2026 / 17:52

Nashaniva.com

Джон Коўл згадваў раней, што Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэч з ім цікавіўся амерыканскімі лекамі для пахудзення. Выглядае, яны рэальна спрацавалі.

26 снежня 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Паўнату Аляксандра Лукашэнкі апошнія гады часта абмяркоўвалі. Гэтыя размовы ён не мог не заўважаць.

Калі падчас штогадовага паслання ў 2023 годзе Лукашэнка каментаваў сваё рашэнне абмежаваць цэны, то згадаў, як яго крытыкавалі, што не будзе чаго есці.

«Хто пахудзеў? На мяне паглядзіце — убачыце», — звяртаўся грузны палітык да прысутных.

А калі тыя пачалі апладзіраваць, адрэагаваў: «А чаго вы апладзіруеце? Што я не худзею? Я займуся гэтым».

Лукашэнка падчас візіту ў Зімбабвэ, 1 лютага 2023 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Зімбабвэ

Лукашэнка сустракаецца з Пуціным, 1 жніўня 2025. Скрыншот з відэа

Лукашэнка на Валааме з Пуціным, 26 ліпеня 2024 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Лукашэнка 26 верасня 2025 года. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Лукашэнка падчас візіта ў М'янму. 28 лістапада 2025. Фота Рады абароны М'янмы

Змены ў знешнім выглядзе Лукашэнкі пачалі заўважаць некалькі месяцаў таму — са снежня 2025 года.

21 снежня 2025. Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На нарадзе 15 студзеня 2026 года. Скрын відэа: «Пул першага»

Падчас праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл у лютым было бачна па фота, што вайсковая куртка на Лукашэнку боўтаецца.

Праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл, 13 лютага 2026 года. Фота: БелТА

Падчас паездкі ў Дрыбінскі раён, 13 сакавіка 2026 года. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын. 25 сакавіка 2026 года. Фота: KCNA

Падчас візіту ў Паўночную Карэю. Фота: Handout /Anadolu via Getty Images

Адметна, што спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл расказваў, як Лукашэнка падчас сустрэч з ім цікавіўся амерыканскімі лекамі для пахудзення. Упершыню гаворка зайшла падчас візіту Коўла ў красавіку 2025-га. Коўл расказваў Лукашэнку, як скінуў вагу, выкарыстоўваючы ін'екцыі Zepbound. І амерыканскія чыноўнікі вырашылі вывучыць магчымасць арганізацыі паставак Zepbound для асабістых патрэб палітыка, пісала The Wall Street Journal.

Лукашэнка, відаць, разумеючы, што яго пахудзенне будзе заўважанае, у студзені заявіў, што імкнецца скінуць вагу і таму выключыў з рацыёну шакалад і рагачоўскую згушчонку, а па вечарах адмовіўся ад каўбасы і наогул на ноч не есць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула