Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу
Анатамаванне не выявіла прыкмет, якія маглі б сведчыць пра тое, што журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у выніку траўмы, аднак лекары знайшлі змены, якія сталі вынікам хранічнага захворвання. Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоній Скіба.
Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»
Пётр Антоній Скіба адзначыў, што справа аб ненаўмысным забойстве была прыпыненая ў чаканні медычнага заключэння вынікаў судова-медычнага анатамавання і таксікалагічных даследаванняў.
«Даследаванні падчас анатамавання не выявілі траўматычных зменаў, якія б маглі выклікаць смерць, выяўленыя змены, звязаныя з хранічнымі хваробамі памерлага», — сказаў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы.
Што гэта за захворванні, пракуратура не раскрывае.
37‑гадовы вядоўца папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў нечакана памёр у ноч з 20 на 21 снежня.
Чытайце таксама:
Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава
Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым