БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне гарэла царква

19.01.2026 / 22:04

Nashaniva.com

Увечары 19 студзеня пружанскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў будынку царквы ў аграгарадку Сухопаль.

Скрыншот з відэа

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, з-пад купала храма ішоў дым, людзей усярэдзіне не было.

Пажар удалося хутка патушыць. Пацярпелых няма. У выніку здарэння агнём было пашкоджана драўлянае перакрыцце ў кацельні.

Прычына пажару цяпер высвятляецца.

Чытайце таксама:

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках

У Жабінкаўскім раёне зноў гарэла праваслаўная царква

Каментары да артыкула