БЕЛ Ł РУС

Трамп пакуль не збіраецца сустракацца з Зяленскім у Давосе

20.01.2026 / 08:26

Nashaniva.com

Белы дом пакуль не плануе сустрэчу Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, паведамляе Politico.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп 28 снежня 2025 года. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Эксперт па знешняй палітыцы з Рэспубліканскай партыі заявіў выданню, што нежаданне праводзіць такую сустрэчу ідзе ад Белага дома.

«Зяленскі заўсёды [аддаў бы перавагу] сустрэчы з Трампам, бо лічыць, што выгады пераважаюць над выдаткамі і што, калі ён не будзе з ім узаемадзейнічаць, гэта зробяць іншыя», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула