БЕЛ Ł РУС

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА

20.01.2026 / 10:33

Nashaniva.com

Выйшла канфесійная шматвектарнасць.

68‑гадовы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык адзначыў Вадохрышча разам з дэсантнікамі 38‑й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

Пархомчык сам былы дэсантнік — у 70‑х гадах ён праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах паветрана-дэсантных войскаў.

Нягледзячы на паважны ўзрост — 68 гадоў — чыноўнік упэўнена зайшоў у ледзяную купель. Але, відаць, сцюдзёная вада аказалася мацнейшай за дэсантную вытрымку.

Магчыма, ад холаду губернатар пачаў так хаатычна хрысціцца, што прадэманстраваў павагу і да каталіцкай, і да праваслаўнай канфесій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула