БЕЛ Ł РУС

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

20.01.2026 / 12:33

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 21—23 студзеня.

Фота: Метэавайб

У сераду будзе пакуль халодна. Ноччу -15…-21°С, у асобных раёнах паветра будзе астуджацца да -25°С; максімальная днём -5..-11°С, месцамі да -14°С.

У чацвер ноччу на большай частцы захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём парывісты. Ноччу -14..-20°С, пры праясненнях да -24°С, месцамі па поўначы -8..-13°С; максімальная днём -6..-13°С, месцамі да -15°С.

У пятніцу ў многіх раёнах чакаецца невялікі снег, слабая завіруха. Ноччу -7..-14°С, месцамі да -18°С; максімальная днём -6..-13°С, месцамі па поўдні -4..-5°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула