БЕЛ Ł РУС

Зяленскі не паедзе ў Давос з-за ўдараў па Украіне

20.01.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Ён адзначыў, што «ў гэтым выпадку ён выбірае Украіну».

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Зяленскі паведаміў, што не паедзе ў Давос з-за расійскіх удараў па Украіне. Пра гэта палітык распавёў у размове з «РБК-Украіна».

Ён адзначыў, што «ў гэтым выпадку ён выбірае Украіну».

Уладзімір Зяленскі заявіў, што паедзе ў Швейцарыю на Сусветны эканамічны форум толькі ў тым выпадку, калі там з ЗША будзе падпісаны «план працвітання Украіны» і гарантыі бяспекі.

«Калі дакументы будуць гатовыя, тады мы сустрэнемся [з Трампам]», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула