БЕЛ Ł РУС

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

20.01.2026 / 15:13

Nashaniva.com

У Гомельскім абласным судзе разглядалі крымінальную справу супраць палітвязня Аляксандра Герасіменкі. Мужчыну абвінавачвалі па справе Гаюна (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК).

Як стала вядома «Гомельскай вясне», Аляксандру прызначылі чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі. Пасля затрымання ў мужчыны правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку.

«Вясна» з дапамогай Белпола даведалася падрабязнасці пра палітвязня. 48‑гадовы Аляксандр — ураджэнец Мазыра. Жанаты і мае дзвюх непоўнагадовых дачок. Апошняе вядомае месца працы Аляксандра — «Мазырсоль». Да гэтага мазыранін працаваў у сферы спорту: трэнерам-выкладчыкам па грэблі і намеснікам дырэктара ў дзіцячай спартовай школе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула