БЕЛ Ł РУС

Украінца аштрафавалі за абразу работніцы мытні

20.01.2026 / 15:59

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Брэст», праз які 42‑гадовы мужчына разам з жонкай і сынам уязджаў у Беларусь на двух легкавых аўтамабілях.

Работніца мытні папрасіла паказаць тавары. Спачатку рэзка адрэагавала жонка ўкраінца, павысіўшы голас і раскідваючы рэчы з сумак.

Потым далучыўся і мужчына, які пачаў абражаць супрацоўніцу мытні.

Нягледзячы на папярэджанні супрацоўнікаў мытні, яны не спыніліся.

У Брэсцкай мытні ў дачыненні да кіроўцы аўтамабіля склалі пратакол па ч. 1 арт. 24.4 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Брэста аштрафаваў мужчыну на 20 базавых велічынь (900 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула