БЕЛ Ł РУС

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты

20.01.2026 / 20:15

Nashaniva.com

Каардынацыйная рада 20 студзеня прыняла правілы правядзення выбараў дэлегатаў яе 4‑га склікання, паведамляецца ў тэлеграм-канале КР. У галасаванні па гэтым пытанні ўдзельнічалі 42 дэлегаты з 80: 40 прагаласавалі «за», 2 устрымаліся.

Выбары пройдуць 11—17 мая 2026 года ў анлайн-фармаце. Сістэма галасавання будзе прапарцыйнай, а для ўдзелу ў размеркаванні мандатаў неабходна набраць як мінімум 3% галасоў.

Падаваць кандыдатуры могуць «выбарчыя суб’екты»: палітычныя партыі, устаноўчыя камітэты партый, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фракцыі КР цяперашняга склікання, іх кааліцыі, а таксама групы грамадзян, якія адпавядаюць патрабаванням правіл выбараў. Кожны суб’ект павінен мець назву, палітычную праграму і абвясціць свае каштоўнасці ці ідэалогію.

Суб’екты павінны падаць спіс мінімум з 10 кандыдатаў з захаваннем гендэрнай квоты не менш за 40% прадстаўнікоў менш прадстаўленага полу. Пры аб’ектыўнай немагчымасці выканаць гэтую квоту (напрыклад, у арганізацый бяспекі або ветэранскіх структур) камісія можа знізіць яе да 20%.

Больш падрабязнае палажэнне аб выбарах будзе апублікавана пазней, пасля ўнясення неабходных змен.

Чытайце таксама:

Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць пры канцы мая

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

«Вы пачынаеце стагнаць, лухту розную гнаць» — філосаф Мацкевіч павучаў блогера Пятрухіна

Вячорка пра вынікі года: Мы палепшылі адносіны з Украінай, вярнулася ўвага да Беларусі

Каментары да артыкула