БЕЛ Ł РУС

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе

21.01.2026 / 09:17

Nashaniva.com

Паводле звестак Белага дома, прэзідэнт ЗША вылецеў у Цюрых. Сёння чакаецца ягоны выступ у Давосе.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Раней прэзідэнцкі борт Air Force One быў вымушаны вярнуцца на базу Сэнт-Эндрус пад Вашынгтонам з-за нязначнай няспраўнасці ў электраправодцы. Пасля гэтага Трамп разам з камандай перасеў на два новыя самалёты і паўторна вылецеў у Швейцарыю.

У краіне ўжо праходзяць акцыі пратэсту супраць прэзідэнта ЗША: жыхары праецыруюць карыкатурныя выявы Трампа на гарналыжныя схілы.

У Альпах таксама загарэўся надпіс «Не каралям».

«Думаю, Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў. У тым ліку і ў сферы рэлігіі. І гэта ўключае рэлігію. Вы ведаеце, мы абараняем многіх людзей, якіх забіваюць: хрысціян, яўрэяў. Я абараняю шмат людзей, якіх не абараняў бы іншы прэзідэнт», — заявіў Трамп перад вылетам.

Сёння Трамп павінен выступіць з праграмнай прамовай, а таксама сустрэцца з кіраўнікамі дзяржаў і лідарамі сусветнага бізнэсу. Увечары чакаецца нефармальная камунікацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула