БЕЛ Ł РУС

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні

21.01.2026 / 10:22

Nashaniva.com

Першая ракетка свету Арына Сабаленка стала гераіняй роліка, у якім ёй давялося зрабіць няпросты выбар паміж галоўнымі беларускімі брэндамі і стравамі. Бліц-апытанне для канала First&Red паказала, што першая ракетка свету памятае смак роднай бульбы.

У бітве галоўных нацыянальных прысмакаў тэнісістка заняла бок Рагачова, выбраўшы іх згушчонку замест глыбоцкай. Сярод кандытарскіх вытворцаў Сабаленка аддала перавагу мінскай «Камунарцы», пакінуўшы гомельскі «Спартак» на другім месцы. А вось бабруйскі зефір прайграў у яе асабістым рэйтынгу мясцовай жа халве.

@firstandredcom Хоккей > футбол — Соболенко сделала свой выбор! Скорее залетай смотреть видео и отвечай на вопросы вместе с амбассадором First&Red: Колдуны или драники с мясом? Жареная картошка или драники? «Динамо» Минск или ХК «Юность»? Выпуск ждет тебя по ссылке в описании #tennistiktok #tennis #теннис #sports #tennisplayer ♬ оригинальный звук - FIRST&RED

Цікава размеркаваліся прыярытэты ў бульбяным пытанні. Арына адназначна аддала перавагу дранікам, а не калдунам. Аднак, калі выбар стаў паміж дранікамі і смажанай бульбай, Сабаленка прызналася, што менавіта апошняя з’яўляецца яе галоўнай слабасцю.

Крыху больш складаным стала пытанне пра выбар паміж Гроднам і Брэстам, але пасля роздумаў спартсменка аддала перавагу Брэсту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула