БЕЛ Ł РУС

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась

21.01.2026 / 12:44

Nashaniva.com

Літва ў мінулым годзе прызнала, што 1634 грамадзяне Беларусі нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Гэта амаль у тры разы больш, чым у 2024 годзе, калі было прынята 598 такіх рашэнняў, піша Delfi.lt.

Летась Дэпартамент міграцыі не выдаў часовы дазвол на жыхарства ў Літве 391 грамадзяніну Беларусі пры першым звароце па яго і не прадоўжыў дазвол 1023 асобам пасля заканчэння тэрміну дзеяння дакумента.

З ініцыятывы Дэпартамента міграцыі таксама былі ануляваны 214 выдадзеных і на той момант дзейных часовых дазволаў на жыхарства ў Літве, выдадзеных грамадзянам Беларусі. Акрамя таго, ведамства адмовіла ў выдачы пастаяннага дазвол на жыхарства аднаму беларусу, а ў пяці такія дакументы былі ануляваны.

У 2025 годзе 87 грамадзян Расіі таксама былі прызнаны пагрозай дзяржаўнай бяспецы. Гэта менш, чым у мінулым годзе, калі такіх рашэнняў было 125.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула