БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць

21.01.2026 / 13:56

Nashaniva.com

Гэта фотаілюстратарка Наталля Левая, якую арыштавалі на мяжы пасля вяртання ў Беларусь.

«Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа Левая. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла. Да гэтага пара доўгі час не магла завесці дзяцей. Нараджаць Наташы прыкладна ў сакавіку. Так хочацца, каб гэта адбылося ў іншых умовах», — напісала ў сацсетках былая палітзняволеная, галоўны рэдактар Tut.by Марынa Золатава.

Наталля Левая — ілюстратарка з Брэста. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу, дзе працавала мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. У снежні 2023‑га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020‑ы і мае паперу ад КДБ. 

Наталлю затрымалі на мяжы 8 мая 2024 года. Звесткі пра ахвяраванні маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалютаў, фота ці памяці тэлефона. 

Яе асудзілі на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічынь (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.

Наталлю Левую прызналі вінаватай паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361‑1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361‑3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361‑2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула