БЕЛ Ł РУС

Фінал Кубка Беларусі будзе паказаны ў жывым эфіры на СТВ

18.05.2010 / 15:00

Nashaniva.com

Тэлеканал СТВ пакажа ў жывым эфіры фінал Кубка Беларусі па футболе, які пройдзе 23 мая (нядзеля) на мінскім стадыёне «Дынама».

Нагадаем, што ў фінале Кубка згуляюць барысаўскі БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда». Пачатак трансляцыі ў 18:00, паведамляе bff.by

Чаму не «Лад» і не БТ будуць паказваць футбол, спытаецца дарагі чытач.

Рэч у тым, што на канале «Лад» а 17:10 запланаваны пачатак трансляцыі матчу за 3‑е месца хакейнага чэмпіянату свету.

А на БТ у а 18‑й — «Суперлато», адмяніць ці змясціць яго паказ — гэта як «Дажынкі» забараніць у нашай краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула