БЕЛ Ł РУС

У Мінск пачне лётаць новая авіякампанія

21.01.2026 / 19:11

Nashaniva.com

У Мінск пачынае лётаць новая расійская авіякампанія — NordStar, якая раней не выконвала рэгулярныя рэйсы ў Беларусь. Кампанія базуецца ў Маскве і Краснаярску, піша Blizko.by.

Пакуль што заяўлены толькі адзін рэйс: у нядзелю, 25 студзеня, з Мінска ў Маскву (аэрапорт Дамадзедава), а ў панядзелак будзе зваротны рэйс Масква — Мінск.

Кошт квітка ў адзін бок у класе «Эканом Лёгка» з Мінска ў Маскву складае 2 840 расійскіх рублёў (прыкладна 106 беларускіх рублёў або 31 еўра). Квіток з Масквы ў Мінск яшчэ таннейшы — 2 390 расійскіх рублёў (89 беларускіх рублёў або 26 еўра). Пры гэтым у кошт уваходзіць 1 месца ручной паклажы (да 10 кг) і 1 багажнае месца (23 кг).

Для параўнання, у «Белавія» на тую ж дату квіток у Маскву каштуе мінімум 157 рублёў (Шарамецева) або 191 рубель (Дамадзедава), а на высокахуткасны цягнік «Ластаўка» — 135 рублёў.

Флот NordStar складаецца з 8 самалётаў Boeing 737‑800 і 1 Boeing 737‑300. Кампанія ў асноўным выконвае рэйсы па Расіі. Таксама яна мае рэйсы ў егіпецкі Шарм‑эль‑Шэйх, а раней лётала ў Азербайджан, Арменію, Кітай і Турцыю.

Чытайце таксама:

Самалёт расійскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса. Ён такі ўжо чацвёрты з пачатку года

FlyDubai адмяніў рэйсы ў Мінск да канца студзеня

«Белавія» стала лятаць у Пхукет

Каментары да артыкула