БЕЛ Ł РУС

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

21.01.2026 / 20:11

Nashaniva.com

У Гомелі праходзіць фестываль снегавых скульптур, які ператварыў цэнтр горада каля цырка ў сапраўдную мастацкую пляцоўку. На вачах у мінакоў з вялікіх блокаў снегу ствараюцца трохметровыя арт-аб’екты, піша Times.by.

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

У працы ўдзельнічаюць беларускія скульптары — члены Саюза мастакоў, выкладчыкі і выпускнікі Акадэміі мастацтваў, а таксама маладыя майстры.

Скульптарка Настасся Сіпач. Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Кожная форма змяшчае да 5 тон снегу, але ўражвае не аб’ём, а фантазія аўтараў: Шчаўкунок, медзведзяня Умка, шакаладная «Алёнка», мудрая сава і іншыя — усе дзесяць вобразаў пазнавальныя і душэўныя.

Скульптарка Яніна Канавалава. Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Скульптары выкарыстоўваюць пілы, рыдлёўкі, сякеры, а для фінальнай апрацоўкі — нават нестандартныя інструменты, напрыклад, кухонную губку з наждачным пакрыццём.

Скульптарка Яніна Канавалава. Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Асабліва ўражваюць шматузроўневы бярлог з мядзведзем і вавёркай, які стварае Яна Канавалава, і снегавыя фігуры Юрыя Бірын-Паўлава і Лаймы Мірончык, даведзеныя да «эфекту цукру-рафінаду».

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Іван Арцімовіч, старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, стварае сімвал Гомеля — рысь, якая прыцягвае ўвагу гледачоў і журналістаў. Вопытныя майстры адзначаюць, што праца са снегам патрабуе акуратнасці, бо матэрыял далікатны і неаднародны.

Скульптары Юрый Бірын-Паўлаў і Лайма Мірончык. Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Усе дзесяць скульптур будуць гатовыя да пятніцы і, па словах удзельнікаў, любавацца імі можна будзе мінімум месяц.

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Скульптар Іван Арцімовіч. Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Фота: Марыя Амеліна / Times.by

Чытайце таксама:

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга

Каментары да артыкула