БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

24.01.2026 / 09:45

Nashaniva.com

Пуцеправод паміж Лошыцай і Серабранкай пачнуць узводзіць пасля таго, як пабудуюць мост паміж Масюкоўшчынай і Ціміразева. Аб гэтым распавёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, пiша агенцтва «Мінск-Навіны».

На сустрэчы кіраўніка Мінска з калектывам «Вітэкс» жыхар Ленінскага раёна цікавіўся планамі па стварэнні транспартнай развязкі паміж Лошыцай і Серабранкай.

Мост можа быць тут

— Так, гэта прадугледжана Генпланам. Ад Паўднёвай магістралі працягнецца пуцеправод праз чыгунку, а другі — у раёне вул. Манюшкі, праз раку Свіслач. Гэтыя работы пачнём пасля завяршэння будаўніцтва пуцеправода, які злучыць Масюкоўшчыну з вул. Ціміразева, — адказаў Кухараў.

Мост жа паміж Каменнай Горкай і Масюкоўшчынай пачнуць будаваць у 2026 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула