БЕЛ Ł РУС

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

24.01.2026 / 11:19

Nashaniva.com

Замест прамой забароны на паездкі ўлады краіны вырашылі не падаўжаць ліцэнзіі на перавозкі.

Ілюстрацыйнае фота Onliner.by

Латвія спыняе рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію. Падрабязнасці паведамляе Infotrans Media Belarus.

Замест прамой забароны на паездкі ўлады краіны вырашылі не падаўжаць ліцэнзіі на перавозкі. Гэта значыць, што як толькі ліцэнзіі скончацца, аўтобусныя маршруты будуць закрытыя.

Раней Міністэрства сувязі Латвіі даручыла Аўтатранспартнай дырэкцыі падрыхтаваць прававое абгрунтаванне для гэтай меры. Цяпер рэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Беларусь ажыццяўляюць кампаніі Latlines і Dautrans.

Ліцэнзія кампаніі Dautrans на маршрут у Віцебск сканчаецца 31 студзеня 2026 года. Ліцэнзія Latlines на маршрут у Мінск скончыцца 26 лютага, а маршрут у Гомель, які праходзіць праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў, спыніць сваё існаванне 27 чэрвеня гэтага года.

З 1 лістапада 2025 года па 31 кастрычніка 2026 года Латвія ўвяла абмежаванні на міжнародныя нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Расію і Беларусь. Гэтыя абмежаванні датычацца ўсіх перавозчыкаў, незалежна ад краіны рэгістрацыі іх транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула