БЕЛ Ł РУС

Рэакцыя Расіі на ператрус «Гавары праўду» стане лакмусам

18.05.2010 / 19:15

Андрэй Дынько

Як не, то і ўсе паводзіны ў часе выбараў застануцца ў духу ранейшай дактрыны. Піша Андрэй Дынько.

18 мая спецслужбы ўвайшлі ў дзесяткі кватэраў, дзе жывуць або працуюць актывісты кампаніі «Гавары праўду». Такога масавага ператрусу ў Беларусі не было даўно.

Можна чакаць афіцыйнай рэакцыі з боку Брусэля і асобных краін ЕС. Еўрасаюз будзе расчараваны. Заплюшчыць вочы не будзе як.

А Расія? Ці зрэагуе яна на гэтую відавочную атаку супраць свабоды слова і аб’яднання?

Калі так, выступ Масквы на баку грамадзянскай супольнасці Беларусі будзе новым элементам у адносінах.

Як не, то і ўсе паводзіны Масквы ў часе прэзідэнцкіх выбараў, найхутчэй што застануцца ў духу ранейшай дактрыны,
калі вербальны шантаж служыў задачам дасягнення ад Лукашэнкі эканамічных ці палітычных саступак, але правы чалавека ў Беларусі лічыліся ўнутранай справай краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула