Белгідрамет растлумачыў прычыны смогу, які накрыў Мінск у студзені
Смог у сталіцы 20—21 студзеня быў выкліканы рэдкай прыземнай тэмпературнай інверсіяй і бязветраным надвор’ем, паведаміў начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман.
Па словах спецыяліста, інверсія мела кароткачасовы характар і не ўяўляла небяспекі для здароўя мінчукоў.
Са зменай надвор’я і ўзмацненнем ветру якасць паветра нармалізавалася.