БЕЛ Ł РУС

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

24.01.2026 / 22:36

Nashaniva.com

У Віцебску з-за аварыі на вадаправодзе некалькі жылых дамоў часова засталіся без халоднай вады. Прарыў трубы адбыўся ў суботу на вуліцы Леніна проста пасярод праезнай часткі, паведаміў Віцебскі аблвыканкам.

Фота Віцебскага аблвыканкама

У выніку здарэння халоднае водазабеспячэнне было адключана ў шасці шматкватэрных дамах. Каб забяспечыць жыхароў пітной вадой, арганізавалі яе падвоз — аўтабочку паставілі каля дома № 52 на вуліцы Леніна.

Паводле інфармацыі «Віцебскводаканала», рамонтныя работы плануюць пачаць у 23:00, калі зменшыцца інтэнсіўнасць руху транспарту. Улады таксама папярэдзілі, што падчас рамонту і на працягу наступных сутак якасць вады можа пагоршыцца.

Раней падобная сітуацыя адбылася ў Мінску, але там 19 студзеня была пашкоджаная цеплавая магістраль, у выніку чаго знікла гарачая вада. Ліквідацыя гэтай аварыі зацягнулася на некалькі дзён, цалкам аднавілі цеплазабеспячэнне і падачу гарачай вады толькі к 22 студзеня.

Таксама ў гэтыя дні аварыі на цеплатрасах і цепласетках адзначаліся ў Гомелі, Барысаве, Смалявічах.

Чытайце таксама:

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення

У Барысаве таксама здарылася аварыя на цепласетках

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

З-за аварыі на цеплатрасе ў Мінску заўважылі марозны смог. Ці небяспечны ён?

Каментары да артыкула