БЕЛ Ł РУС

«Плакала і крычала». Беларуска расказала, як яе прымусілі галасаваць на выбарах за Лукашэнку падчас моцных родавых схватак

25.01.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Беларуска расказала ў сацыяльных сетках, як ёй давялося нараджаць дзіця ў дзень так званых прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Прымусовая выбарчая сістэма дацягнулася да жанчыны ў максімальна непрыдатны для гэтага момант.

Жанчына знаходзілася ў перадрадзільнай палаце і пакутавала ад надзвычай моцных патуг.

Паводле яе слоў, яна літаральна крычала ад болю на ўсё аддзяленне. Менавіта ў гэты час у палату зайшла цэлая дэлегацыя з урнай для галасавання — «шмат розных людзей у касцюмах».

Жанчына, член камісіі, пабачыўшы пакуты парадзіхі, прапанавала астатнім пакінуць яе ў спакоі, аднак мужчына з групы быў няўмольны.

«Адна жанчына з тых, хто прыйшоў, бачыць мой стан і кажа астатнім: «Ой, можа, не трэба». А мужчына побач: «Нічога-нічога, хутка схватачкі пройдуць, і яна паставіць галачку». Сунулі ў рукі асадку і бланк. Прагаласавала, пры гэтым плакала і крычала», — напісала жанчына і паставіла смайлік.

Гераіня гісторыі прызнаецца, што ніколі не забудзецца на гэты дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула