БЕЛ Ł РУС

У Магілёве пачалі беларусізаваць прыпынкі грамадскага транспарту

19.05.2010 / 11:06

У Магілёве на прыпынках грамадскага транспарту пачалі з’яўляцца шыльды на беларускай мове.

Адну з іх змясцілі на прыпынку вуліцы Якубоўскага — гэта на выездзе з Магілёва ў мінскім напрамку. Колькі ўсяго ў абласным цэнтры беларусізавалі прыпынкаў высветліць пакуль не ўдалося. Вядома аднак, што бальшыня шыльдаў застаецца расійскамоўнымі.

Пры канцы сакавіка «Свабода» змясціла крытычную заметку наконт знікнення беларускамоўных шыльдаў з прыпынкаў транспарту ў Магілёве. У аддзеле транспарту і сувязі гарвыканкама паабяцалі разабрацца з такой сітуацыяй. Раней, як прызнаў супрацоўнік аддзелу, падобнага роду заўвагаў не было.

Шыльды на беларускай мове пачалі мяняць на расійскамоўныя па ўсталяванні новых прыпынках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула