БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»

28.01.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Палітыкі пасварыліся ў сацсетках.

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Ілан Маск назваў кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам» у адказ на яго словы пра спадарожнікі Starlink ва Украіне.

Супрацьстаянне адбылося ў сацыяльнай сетцы X. Польскі палітык звярнуўся да Маска ў X з пытаннем, чаму той не спыняе «выкарыстанне Starlink рускімі». Міністр таксама заявіў, што Маск «зарабляе на вайскоўцах».

«Эй, круты хлопец, чаму б табе не перашкодзіць рускім выкарыстоўваць Starlink для атак?» — напісаў Сікорскі.

Маск у адказ напісаў, што «гэты слінявы ідыёт нават не разумее, што Starlink — гэта аснова сістэмы сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў».

Гэта не першы публічны канфлікт Маска і Сікорскага.

У снежні мінулага года Маск напісаў у X, што час скасаваць Еўрапейскі саюз. «Бюракратыя ЕС павольна душыць Еўропу», — лічыць Маск. На яго думку, суверэнітэт варта вярнуць асобным краінам, каб урады маглі лепш прадстаўляць свой народ. На думку некаторых аналітыкаў, частка амерыканскага істэблішменту хацела б раскалоць Еўрасаюз па метадзе «падзяліць, каб уладарыць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула