БЕЛ Ł РУС

Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў

28.01.2026 / 13:41

Nashaniva.com

Пагранзастава ў Варэнскім раёне непадалёк ад мяжы з Беларуссю зафіксавала статак з 12 дзікоў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Відэа, знятае сістэмай відэаназірання 27 студзеня, паказвае, як дзікі прайшлі ўздоўж мяжы прыкладна 300 м каля вёскі Даржынеляй і затым вярнуліся ў лес.

У гэтым месцы з лiтоўскага боку ўсталяваны фізічны бар’ер — агароджа з калючым дротам, якая выкарыстоўваецца для супрацьдзеяння нелегальным мігрантам, піша Delfi.lt.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула