БЕЛ Ł РУС

Бакіева-малодшага шукаюць таксама і ў Мінску

19.05.2010 / 11:16

rferl.org

Сын зрынутага прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева Максім, хутчэй за ўсё, пакінуў Латвію. Пра гэта заявіла кіраўнік латвійскага МУС Лінда Мурніеце. Нагадаем, што Бакіева ‑малодшага абвясціў у міжнародны вышук Інтэрпол.

Лінда Мурніеце мяркуе, што Максім Бакіеў выехаў у адну з краін Шэнгенскай зоны, з якой у Латвіі няма кантрольна‑прапускных пунктаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі газеты «КоммерсантЪ», малодшы Бакіеў адправіўся ў Беларусь, дзе знаходзіцца яго бацька Курманбек Бакіеў. Аднак афіцыйных звестак пра перасячэнне мяжы з Беларуссю няма.

Паводле іншай версіі, Максім Бакіеў мог з’ехаць у адну з лацінаамерыканскіх краін, якія не выдаюць людзей па запыце Інтэрпола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула