БЕЛ Ł РУС

У Расіі 14‑гадовага падлетка асудзілі на сем гадоў за спробу падпалу ваенкамата

28.01.2026 / 15:11

Nashaniva.com

Другі Заходні акруговы ваенны суд Цвярской вобласці прысудзіў да сямі гадоў пазбаўлення волі падлетка 2011 года нараджэння па справе аб спробе ўчынення тэракту, піша «Медыязона».

Скрыншот відэа: ТАСС

На допыце падлетак распавёў, што знайшоў у тэлеграме падпрацоўку. Яму прапанавалі «даставіць сумку з горада Таржка ў горад Вышні Валачок да вайсковага камісарыята».

Паводле версіі ФСБ, падлетак перапісваўся з «прадстаўніком забароненай у РФ украінскай тэрарыстычнай арганізацыі» і па яго ўказанні «правёў разведку аб’ектаў нападу» і «вырабіў тры бутэлькі з запальнай сумессю».

Акрамя артыкула аб тэракце, падлетка таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула