БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»

28.01.2026 / 15:54

Nashaniva.com

Дачка Дар’і Домрачавай і Уле-Эйнара Б’ёрндалена Ксенія Б’ёрндален стала прызёрам гарадскога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, піша БелТА.

Архіўнае фота Спорт-Экспресс

Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага турніру праходзіць на лыжнай трасе ў Вяснянцы, дзе ўдзельнікі спаборнічаюць у трох узроставых катэгорыях.

У спрынтарскай гонцы сярод дзяўчатак малодшай групы (2015—2016 г. н.) прадстаўніца Цэнтральнага раёна сталіцы Ксенія Б’ёрндален адстралялася без промахаў і заняла трэцяе месца, саступіўшы толькі Вользе Ластоўскай (Першамайскі раён) і Вікторыі Шарупіч (Завадскі раён).

Ксенія выступіць у фінальным этапе «Снежнага снайпера», які з 13 да 15 лютага прымуць «Раўбічы».

Дзевяцігадовая спартсменка — дачка легенд сусветнага біятлону Дар’і Домрачавай і Уле-Эйнара Б’ёрндалена.

Дар'я з’яўляецца чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, двухразовай чэмпіёнкай свету і ўладальніцай Вялікага хрустальнага глобуса па выніках сезона 2014/15. Уле-Эйнар заваяваў восем залатых медалёў на Алімпійскіх гульнях і 20 узнагарод найвышэйшай пробы на чэмпіянатах свету, а таксама шэсць разоў станавіўся пераможцам агульнага заліку Кубка свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула