БЕЛ Ł РУС

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ

28.01.2026 / 16:44

Nashaniva.com

У рэдакцыю выдання kirovsk.by даслалі здымкі маленькай казулі, якая зайшла ў адну з вёсак Бабруйскага раёна. Відаць, сілы для змагання з холадам і голадам у яе ўжо заканчваліся.

Фота: kirovsk.by

Сям’я Валодзькаў з вёскі Банёўка Гарбацэвіцкага сельсавета паставіліся да незвычайнай госці вельмі цёпла: яны пакармілі жывёліну, а каб яе сагрэць, накрылі старым паліто.

Фота: kirovsk.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула