У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»
У мікрараёне Каменная Горка ў Мінску адкрыўся новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мандарын» на вуліцы Казіміраўская. Ён пачаў прымаць наведвальнікаў увечары 29 студзеня, паведамляе блогер Koko.by.
Фота: Яндэкс-Карты
Будынак комплексу ўзводзіўся са снежня 2024 года, а ўвесці яго ў эксплуатацыю планавалася да канца 2025 года. ФАК шматфункцыянальны: тут ёсць тры басейны (у тым ліку дзіцячы і спецыяльны для навучання плаванню), некалькі лазняў, саляны пакой, джакузі, кавярня, зона адпачынку з шэзлонгамі і трэнажорная зала.
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мандарын» уваходзіць у сетку дзяржаўнага прадпрыемства «Аква-Мінск», якое мае ўласныя 10 аб’ектаў. Акрамя «Мандарына», арганізацыя кіруе аквапаркам «Лебядзіны», групай гатэляў «Аква-Мінск», клінікай «Аква-Мінск Клініка», тэнісным цэнтрам і іншымі аб’ектамі.
У верасні 2025 года «Аква-Мінск» адкрыла падобны спарткомплекс у мікрараёне Лошыца з аналагічнай інфраструктурай: тры басейны, лазні, трэнажорная зала, саляны пакой і зона адпачынку з шэзлонгамі.
Чытайце таксама:
У Лошыцы рыхтуюць да адкрыцця даўгабуд «Мандарын»
Дзяўчына набіла тату, каб хадзіць бясплатна ў аквапарк. Але ў выніку сістэма дала збой
Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ