Міністр абароны ЗША не паедзе на ключавую сустрэчу міністраў абароны NATO
Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт не паедзе на сустрэчу кіраўнікоў абаронных ведамстваў NATO, запланаваную на 12 лютага ў Бруселі. Замест яго Злучаныя Штаты будзе прадстаўляць яго намеснік па палітычных пытаннях Элбрыдж Колбі, піша Politico.
Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Гэта ўжо другі выпадак запар, калі высокапастаўлены чыноўнік ЗША прапускае важныя кансультацыі ў межах Альянсу, што выклікае занепакоенасць саюзнікаў адносна ролі ЗША ў еўраатлантычнай бяспецы.
Паводле звестак крыніц, набліжанасць Хегсэта да прапаноў аб скарачэнні амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Еўропе, а таксама змена Нацыянальнай стратэгіі абароны ЗША, у якой прыярытэты зрушаны ў бок абароны ўласнай тэрыторыі і супрацьстаяння Кітаю, могуць тлумачыць яго адсутнасць на міністэрскай сустрэчы NATO.