Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі
Крымінальную справу разгледзеў Гомельскі абласны суд.
Фота: «Гомельская праўда»
Віктар Рэцкі ўваходзіў у склад злачыннай арганізацыі з 1994 года. Ён хаваўся па падробленых дакументах у Расіі і Казахстане, адкуль у сакавіку 2025 года быў экстрадаваны ў нашу краіну і ўзяты пад варту. Абвінавачаны датычны як мінімум да двух рэзанансных злачынстваў, учыненых у 1990‑х гадах, піша «Гомельская праўда».
Віктару Рэцкаму было выстаўлена абвінавачанне ў наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю двух або больш асоб, учыненым асабліва небяспечным рэцыдывістам з мэтай схаваць або палегчыць іншае злачынства.
Па шэрагу іншых злачынстваў, учыненых абвінавачаным, скончыліся тэрміны даўніны, у сувязі з чым крымінальны пераслед па асобных эпізодах спынены. Сярод іх — удзел у бандыцкім фарміраванні і злачыннай арганізацыі, незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, разбоі.
Гомельскі абласны суд прызнаў Рэцкага вінаватым і прызначыў пакаранне — 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем першыя пяць гадоў у турме, а астатнюю частку тэрміну — у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама пастаноўлена спагнаць з яго 40 000 рублёў на карысць пацярпелага боку.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.