БЕЛ Ł РУС

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту

30.01.2026 / 15:50

Nashaniva.com

Хлопец пільнаваў, калі супрацоўнік Раскамнагляду будзе выходзіць з працы.

У Маскве забіты высокапастаўлены супрацоўнік Раскамнагляду Аляксей Бяляеў, паведамляе канал «ВЧК-ОГПУ». Той супрацоўнік адказваў за блакіроўкі і запавольванне трафіку. За забойства затрымалі 16‑гадовага школьніка Арцёма. 

Забойства здарылася яшчэ 19 студзеня.

Пра гэта тэлеграм-канал даведаўся выпадкова з паведамлення маці хлопца, якая спрабавала знайсці ў сацсетках адваката для сына. Потым яна выдаліла гэтую інфармацыю.

Маці школьніка пісала ў сацсетках, што яе сын ударыў чыноўніка нажом у грудзі, калі той выходзіў з офіса Раскамнагляду. Яму інкрымінуюць ч.2 арт. 105 Крымінальнага кодэксу Расіі (забойства па матывах палітычнай і ідэалагічнай нянавісці).

Маці пісала, што яе сын быў супраць дзейнасці Раскамнагляду і рыхтаваў напад.

Хлопец вучыўся добра, вёў ютуб-канал, захапляўся гульнямі і анімацыяй.

Аляксей Бяляеў працаваў у Раскамнаглядзе больш за 10 гадоў. На момант забойства ён быў намеснікам начальніка аддзела кантролю і надгляду ў сферы сувязі. Гэты аддзел блакіруе асобныя сайты і каналы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула