БЕЛ Ł РУС

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»

30.01.2026 / 17:29

Міра Нікановіч

У каментах збіраюцца шукаць хлопца на рэйсах.

Фота: скрын з Threads

Карыстальніца сацсеткі Threads апублікавала кароткі ролік са сцюардам, які працуе на адным з рэйсаў «Белавіі». У відэа ўсмешлівы малады чалавек, апрануты ў форму сцюарда, налівае падчас рэйса напой у кубачак і падае яго пасажыру. Хлопец заўважае, што яго здымаюць, і радасна ўскідвае бровы.

Посмотреть в Threads

У роліка ўжо амаль 4 тысячы лайкаў і больш за 100 каментароў. Дзяўчаты не хаваюць свайго захаплення дружалюбным сцюардам:

«Вельмі захацелася кудысьці злятаць».

«Усё, цяпер лётаю толькі «Белавіяй».

«Патрабую штомесячна прэмію для гэтага маладога чалавека! Дзякуючы яму хочацца жыць на борце».

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?».

У каментары прыйшоў і сам хлопец. Завуць яго Сяргей Варановіч. Хлопец вядзе невялічкі тэлеграм-канал пра сваю працу, і, паводле інфармацыі адтуль, адпрацаваў на сваім першым рэйсе ў ліпені 2025 года. З таго часу яму давялося, напрыклад, разам з «Белавіяй» наведаць Кітай і Санкт-Пецярбург, лётаў ён і на марское ўзбярэжжа.

Сяргей таксама любіць бегаць і нават удзельнічаў у забегах на перасечанай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА

Каментары да артыкула