БЕЛ Ł РУС

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці

31.01.2026 / 11:12

Nashaniva.com

У Беларусі працягваецца выбар месца для будаўніцтва пункта захоўвання адкідаў Беларускай АЭС. Раней паведамлялася, што разглядаюцца тры варыянты: тэрыторыя паблізу БелАЭС у Астраўцы, тэрыторыя Магілёўскай вобласці, а таксама Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Вёска Навасёлкі

Стала вядома, якую лакацыю разглядаюць для ядзернага могільніка ў Гомельскай вобласці. Але гаворка ідзе пра вёску Навасёлкі ў Хойніцкім раёне, якая не ўваходзіць у Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, але знаходзіцца паблізу яго мяжы. Вёска размешчана ўсяго за 7 кіламетраў ад Хойнікаў.

Інфармацыю пра дакладнае месца верагоднага будаўніцтва палігона для часовага захавання і ўтылізацыі радыеактыўных адходаў «Флагшток» знайшоў у газеце Хойніцкага райвыканкама «Хойніцкія навіны» — у справаздачы аб грамадскім абмеркаванні з загалоўкам «Пытанне стратэгічнай важнасці — пра бяспечную будучыню».

Грамадзянам паведамілі, што першая чарга будаўніцтва пункта захавання і перапрацоўкі радыеактыўных адкідаў будзе рэалізаваная ўжо да 2030 года, «а значыць, пачатак гэтых работ — пытанне аднаго-двух гадоў».

«У цэлым сказаць, што мы дакладна вызначыліся з межамі, участкамі і пляцоўкамі, нельга. Гэта вельмі скрупулёзная праца, яна разлічана на доўгі час», — заявіў Дзмітрый Логвін.

Месца на карце

Кіраўнік прадпрыемства паабяцаў улічыць меркаванне людзей і «прапанаваў прысутным сур’ёзна падумаць, перш чым прымаць такое важнае рашэнне — ад сябе ж паабяцаў вярнуцца, каб больш падрабязна і прадметна пагаварыць». 

Раней афіцыйна паведамлялася, што прыблізная плошча, неабходная для гэтай дзейнасці, складае 1 кв. км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула