БЕЛ Ł РУС

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек

1.02.2026 / 19:40

Nashaniva.com

Расійскія войскі атакавалі службовы аўтобус, які перавозіў рабочых пасля змены на адной з шахт кампаніі ДТЭК. Паводле апошніх звестак колькасць ахвяр вырасла да 15 чалавек.

Наступствы расійскага ўдару. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Днепрапятроўшчыны

Трагедыя адбылася ўвечары 1 лютага. Расійскі ўдарны беспілотнік атакаваў аўтобус, калі людзі вярталіся дадому пасля працоўнага дня. У выніку ўдару машына загарэлася. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, патушылі пажар, аднак большасць людзей, што знаходзіліся ўнутры, загінулі.

Першапачаткова паведамлялася пра 12 загінулых і 7 параненых, але пазней Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Днепрапятроўшчыны ўдакладніла звесткі: колькасць ахвяр вырасла да 15 чалавек. Параненыя шпіталізаваныя, лекары аказваюць ім неабходную дапамогу.

Наступствы расійскага ўдару. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Днепрапятроўшчыны

Наступствы расійскага ўдару. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Днепрапятроўшчыны

Гэтая атака стала часткай маштабнага ўдару па энергетычных аб'ектах рэгіёна. 

Паўлаградскі раён з’яўляецца ключавым вугальным цэнтрам Украіны. Мэтанакіраваны ўдар па службовым аўтобусе з рабочымі чарговым разам пацвярджае тактыку расійскага войска, скіраваную на знішчэнне цывільнай інфраструктуры і запалохванне мірнага насельніцтва, якое забяспечвае жыццядзейнасць краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула