БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне з-за моцных маразоў прыпынілі заняткі ў школах

2.02.2026 / 10:16

Nashaniva.com

Рашэнне Пружанскага райвыканкама на сёння датычыцца толькі наведвання школ.

У Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці з-за маразоў прыпынілі заняткі ў школах, паведаміла БелТА начальніца галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Каліноўская.

«Зараз для нас самае галоўнае — каб дзеці былі здаровыя і знаходзіліся ў бяспецы незалежна ад таго, засталося дзіця дома ці наведвае ўстанову адукацыі. Толькі ў Пружанскім раёне прынята рашэнне прыпыніць навучальныя заняткі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», — расказала Наталля Каліноўская.

Рашэнне Пружанскага райвыканкама на сёння датычыцца толькі наведвання школ. Дзіцячыя сады выхаванцы наведваюць, пры неабходнасці арганізуецца падвоз. З кожным дзіцем і сям’ёй абмеркаваныя пытанні бяспекі.

«Мы павінны разумець, што дзіця знаходзіцца дома разам з дарослымі. Бацькі бяруць на сябе адказнасць і абавязаны толькі паведаміць класнаму кіраўніку або выхавальніку, па якой прычыне дзіця не наведвае ўстанову адукацыі», — адзначыла начальніца галоўнага ўпраўлення.

А 10‑й раніцы на Пружаншчыне было да мінус 27 градусаў марозу.

Чытайце таксама:

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна

Мінэнерга: Людзі павінна з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах

Мінус 25. А ў школу трэба ісці?

Каментары да артыкула