БЕЛ Ł РУС

Гэтай ноччу зноў чакаецца да мінус 30

2.02.2026 / 12:32

Nashaniva.com

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота: LookBy.Media

У Беларусі 3 лютага ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 25—30 градусаў, паведамляе Белгідрамет.

У Мінску чакаецца да мінус 25 градусаў.

Удзень — 10—16 градусаў марозу.

Сёння ноччу мінімальная тэмпература склала мінус 31 градус, столькі было на метэстанцыі «Палеская», і гэта рэкорд зімы.

У Пружанскім, Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах адменены заняткі ў школах, а ў Мінску ў школы прыйшла толькі чвэрць вучняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула