БЕЛ Ł РУС

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз

3.02.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што пасля расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры ўлады горада вымушаны адключыць ацяпленне ў 820 дамах, «якія засілкаваныя ад адной з самых вялікіх ЦЭЦ».

]

Канатоп каля Сумаў — разбурэнне дамоў і аб'ектаў энергетыкі ў ноч на 3 лютага

Тым часам Украінская служба Бі-бі-сі перадае, што пасля першых удараў па Кіеве балістычнымі ракетамі ў многіх раёнах сталіцы знікла цеплазабеспячэнне і святло.

Ва Украіне зараз самая халодная ноч зімы і тэмпература ў Харкаве і Кіеве апусцілася да 20 градусаў марозу.

Церахаў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што абстрэл Харкава «працягваецца ўжо больш за тры гадзіны».

«Удары ідуць мэтанакіравана па энергетычнай інфраструктуры, — піша мэр горада. — Мэта відавочная: нанесці ёй максімальныя разбурэнні і пакінуць горад без цяпла ў моцны мароз».

Кіяўляне паведамляюць, што ў горадзе зноў знікае цяпло, якое амаль аднавілі ва ўсіх раёнах сталіцы пасля масіраваных удараў па энергетыцы, якія адбываліся з пачаткам 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула